Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новы навучальны год пачаўся ў сярэдняй школе г.п.Мір

Дата: 3 сентября 2018 в 15:29, Обновлено 3 сентября 2018 в 15:36
Автор: Admin 1. ..
459 просмотров

1 верасня – гэта не толькі Дзень ведаў, але і пачатак самай рамантычный пары года – восені. Сотні шчаслівых усмешак, мар і спадзяванняў на тое, што з пачаткам новай пары пачнецца і новае жыццё. У каго? Канешне, у нашых цудоўных першакласнікаў!

Сказаць добрыя словы і натхніць на плённую працу прыйшоў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Анатолій Мікалаевіч Коршун.

– Хачу пажадаць першакласнікам, каб гэта школа стала для іх роднай, а выпускнікам – вызначыцца са сваёй будучыняй. Наперадзе вас чакаюць школьныя экзамены і ЦТ, таму вельмі важна не губляць часу і якасна яго выкарыстоўваць, – параіў Анатолій Мікалаевіч.

Дарэчы, добрым падарункам для школы стаў новы камп’ютарны клас, які быў набыты на сродкі раённага бюджэту.

На сённяшні дзень сярэдняя школа налічвае 242 вучня, 28 з якіх – першакласнікі. Самыя маленькія, дарэчы, будуць спасцігаць новыя веды ў двух класах – з рускай і беларускай мовай навучання.

Падчас святочнай лінейкі выпускнікі дзякавалі роднай школе і яе настаўнікамі за цікавыя і інтарэсныя гады, а першакласнікі, яшчэ нясмелыя і разгубленыя, упершыню чыталі вершы. Здавалася, што пачуццё радасці і новых уражанняў напаўняла кожнага, хто прысутнічаў на гэтым свяце ведаў.

Папоўніласяшкола не толькі новымі вучнямі, але і маладымі спецыялістамі. 1 верасня да сваёй працы прыступілі настаўніца англійскай мовы Юлія Андрэеўна Пятрова і настаўніца пачатковых класаў Дар’я Дзмітрыеўна Копаць.

Пасля ўрачыстай лінейкі першакласнікаў чакаў іх першы ў жыцці ўрок, прысвечаны Году малой радзімы. Кожнаму вучню былі ўручаны падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кніжкі “Беларусь – наша радзіма”.

(З сайта раённай газеты "Полымя")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.