Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Всебелорусская акция "Мы - граждане Беларуси!"

Дата: 16 марта 2023 в 11:52, Обновлено 20 марта 2023 в 10:03
78 просмотров

15 сакавіка на Карэліччыне адзначылі Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон краіны вызначае асновы ўлады і грамадскага жыцця, гарантуе правы і свабоды грамадзян, а таксама застаецца важным фактарам для фарміравання нацыянальнай самабытнасці беларусаў. У гэты дзень у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла дыялогавая пляцоўка, падчас якой юныя жыхары раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пашпарты. Ад нашай установы адукацыі ўдзел у акцыі прынялі: Сачук Іван, Бычко Ксенія, Бусько Рамін, Клімко Раман, Русецкі Іван.

15 сакавіка  1994 года быў прыняты першы асноўны Закон незалежнай Рэспублікі Беларусь. З тых часоў  Канстытуцыя некалькі разоў удасканальвалася,  але асновы яе  ладу заставаліся і застаюцца непарушнымі.  Вышэйшая каштоўнасць Асноўнага Закона – чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, якая забяспечвае далейшае развіццё грамадства і ўстанаўлівае пэўныя правілы для грамадзян. Яна аснова ўзаемаадносін дзяржавы і грамадства.  У ёй  сутнасць суверэнітэту краіны і нацыянальнага гонару, залог стабільнага развіцця грамадства і ўпэўненасці ў будучыні нашых нашчадкаў.

Ганаровымі гасцямі і  спікерамі  дыялогавай пляцоўкі сталі прадстаўнікі адміністрацыі Карэліцкага райвыканкама: старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Карэліцкай РА ГА “Белая Русь” Яўген Чычкан, выконваючы абавязкі пракурора Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын,  намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Святлана Вараніца,  загадчык сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Карпаленка. У якасці мадэратара дыялогавай пляцоўкі, прысвечанай Году міру і стварэння, Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,  выступіў Генадзь Карпаленка. У сваім звароце да прысутных ён адзначыў, што ўсе пытанні павінны вырашацца за круглым сталом, а не ў канфліктах і супрацьстаянні. Мы павінны выяўляць праблемы, з якімі сутыкаецца грамадства і сумесна шукаць аптымальныя шляхі іх вырашэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.