Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

9 ліпеня. Квэст "Загадкі Міра"

Дата: 9 июля 2021 в 14:18, Обновлено 9 июля 2021 в 14:26
144 просмотра

9 ліпеня вучні школы ўдзельнічалі ў квэсце "Загадкі Міра". Асноўная ідэя квэста заключаецца ў зняцці праклёну старой ведзьмы. Для гэтага патрэбна знайсці словы "антыгневу".
У змест квэста закладзены легенды замка, звесткі пра гістарычныя аб'екты Міра. Вучні атрымлівалі карту, на якой былі адзначаны аб'екты. На кожным аб'екце быў размешчаны QR-КОД з заданнем. Гэта былі шыфроўкі, рэбусы, даты, назвы. У маршрутным лісце былі ключы для разгадвання слоў "антыгневу". У канцы прыгоды атрымаўся тэкст "Malum consilium est, quod mutari non potest", які ў перакладзе азначае "Дрэнна тое рашэнне, якое нельга змяніць". Гэтыя слова патрэбна вымавіць стоячы паміж царквой і касцёлам, гледзячы на замак. У вучняў усё атрымалася. Яны выратавалі Мір ад пракляцця. Узнагародай было смачнае марозіва!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.