Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мова, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей: сустрэча з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі ў Мірскім замку

Дата: 18 апреля 2021 в 10:43, Обновлено 18 апреля 2021 в 11:09
166 просмотров

16 красавіка вучні нашай школы сталі ўдзельнікамі цікавай творчай сустрэчы з таленавітымі беларускімі пісьменнікамі - Леанідам Дранько-Майсюком і Людмілай Рублеўскай. Паэт Л. Дранько-Майсюк наладзіў з чытачамі жывы дыялог, прэзентаваў сваю кнігу "Скарб", зачытаў верш, прысвечаны Мірскаму замку і заклікаў маладое пакаленне берагчы сваю Радзіму.
Л. Рублеўская прэзентавала чытачам серыю ўласных кніг "Авантуры Пранціша Вырвіча" і расказала, як адбываліся здымкі мастацкай стужкі па аднайменным творы, у тым ліку якія сцэны былі зняты ў Мірскім замку. Напрыканцы сустрэчы пісьменнікі пакінулі на сваіх кнігах для мірскіх чытачоў памятныя аўтографы з найлепшымі пажаданнямі. Мы спадзяёмся, што такія сустрэчы ў далейшым стануць традыцыйнымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.