Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цікавая школьная субота.

Дата: 15 марта 2021 в 09:48, Обновлено 15 марта 2021 в 10:14
172 просмотра

Вельмі цікавай была школьная субота(13 .03) для вучняў нашай УА. У 10.40 дружным шэсцем адправіліся вучні і настаўнікі да цэнтру пасёлка, дзе ўклініліся ў асноўную калону ўдзельнікаў свята.

"13 сакавіка ў Міры правялі Масленіцу. Гэтае свята спрадвеку сустракаюць у Беларусі гарой бліноў, гульнямі ды забавамі. Зранку праз увесь Мір прайшло святочнае шэсце, якое ўзначальвалі казачныя Зіма, Вясна і Вяснянкі. У незвычайнай калоне ішлі героі народнай казкі “Рэпка”, артысты ансамбляў “Вечарынка” і “Цырынскія музыкі”, вядома ж, не абыйшлося без нячысцікаў. Да гэтай гаманлівай кавалькады па дарозе далучаліся жыхары Міра. Гукалі вясну ўдзельнікі свята ва ўнутраным дворыку Мірскага замка. Пакуль на святочнай сцэне Зіма і Вясна мераліся сіламі, аматары блінцоў ужо займалі чаргу, каб паласавацца выпечкай. І сапраўды, Масленічны тыдзень — гэта час, калі пра дыету можна і забыцца. Гаспадары свята пастараліся на славу: бліны з варэннем, павідлам, ліверам, салам, смятанай, ікрой і мёдам, піражкі з капустай, мясам і бульбай. Пах зёлкавай гарбаты напаўняў паветра.  Усё гэта мы рыхтавалі для нашых гасцей з любоўю, — гаворыць дырэктар Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Ведзянеева. — Каб блінцы атрымаліся заварныя ды ажурныя, да малака і мукі трэба дабавіць стакан кіпеню. Падсілкаваўшыся, многія прынялі ўдзел у традыцыйных масленічных конкурсах і спартыўных спаборніцтвах. Свой спрыт дарослыя і дзеці дэманстравалі ў конкурсах “Збі збан”, “Забі цвік”, біліся мяшкамі з саломай і бегалі навыперадкі з патэльнямі. Завяршылася свята спальваннем чучала. Лічыцца, што разам з агнём адыйдзе і зіма.

Па матэрыялах ганеты "Полымя"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.