Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
-
- Об упорядочении сбора информации и деятельности педагогических работников
- Устав учреждения образования
- Визитка учреждения образования
- Попечительский совет
- Родительский комитет
- Бесплатная перевозка учащихся
- Молодому специалисту
- Интервью с молодыми специалистами
- Из уст молодых специалистов
- О нас пишут
- Наши депутаты
-
- Визуализация учебной информации
- Виртуальные кабинеты
- Аттестация на присвоение (подтверждение) квалификационных категорий
- Воспитательный потенциал урока
- Функциональная грамотность
- Учебно-методическое объединение педагогов, реализующих программы начального образования
- Учебно-методическое объединение педагогов, реализующих программы базового и среднего образования
- Учебно-методическое объединение педагогов, реализующих программы воспитания
- Обобщение опыта работы учителей
- Методические ресурсы
- Образование XXI века - компетентностный подход
-
- Акция "Дом без насилия"
- БЕЗОПАСНОСТЬ в сети Интернет
- Профилактика сексуального насилия в отношении несовершеннолетних
- Гендерное воспитание
- Защита прав и законных интересов несовершеннолетних
- Советы педагогам
- Советы учащимся
- Советы педагога-психолога
- Советы родителям
- Профориентация
- Профилактика кризисных состояний несовершенолетних
- Профилактика употребления наркотических и токсических веществ
- Профилактика алкогольной зависимости
- Профилактика табакокурения
- Занятия педагога социального с учащимися
- Тренинговые занятия педагога-психолога
- Профилактика синдрома эмоционального выгорания педагогов
- Профилактика экстремистского поведения молодежи
- ТЕМАТИЧЕСКИЕ КОНСУЛЬТАЦИИ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Славутыя імёны Беларусі: 5 чэрвеня – дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай
Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай, Нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой.
Прапаную вам пазнаёміцца з біяграфіяй і дасягненнямі знакамітай асветніцы
Еўфрасіння Полацкая (каля 1101 г. – 23 ці 25.5.1167 г.) – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе. Паходзіла Прадслава (так называлі асветніцу ў дзяцінстве) са знакамітага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў легендарны князь Усяслаў Чарадзей, а прабабкай – князёўна Рагнеда. Здольная і прагная да вучэння дзяўчынка, яна пры княжацкім двары свайго бацькі Святаслава-Георгія атрымала добрую адукацыю. Слава пра прыгожую і разумную нявесту клікала ў Полацк сватоў. Аднак маладая князёўна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і, насуперак волі бацькоў, тайна пастрыглася ў манашкі пад імем Еўфрасінні, каб аддаць жыццё служэнню Богу і свайму народу. Пасялілася Еўфрасіння ў келлі Сафійскага сабора ў Полацку, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала і перакладала кнігі, вяла актыўную асветніцкую і міратворчую дзейнасць. На ўласныя сродкі яна пабудавала дзве царквы і заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы і культуры на Полацкіх землях. Пры іх дзейнічалі школы, бібліятэкі, скрыпторыі, багадзельня, іканапісная майстэрня. Па заказу прападобнай ігуменні Еўфрасінні ювелір Лазар Богша зрабіў крыж, які пазней стаў галоўнай нацыянальнай рэліквіяй беларусаў і атрымаў назву Крыж Еўфрасінні Полацкай. Гэты шэдэўр мастацтва быў выраблены з кіпарысу, абкладзены залатымі і срэбнымі пласцінкамі з каштоўнымі камянямі, эмалевымі выявамі святых і надпісамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны гэтая святыня бясследна знікла, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома. Аднак у 1997 годзе брэсцкі майстар-ювелір Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа, які цяпер захоўваецца ў Полацку. Сёння Еўфрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.
Телефон: 8-01596-73593
Email: mir-school@edu-korelichi.by
© 2011 - 2025
ООО "Образовательные системы"